27 і 28 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
  | 
Як стала вядома ПЦ "Вясна", 27 лютага пад Маладзечна была затрыманая группа людзей. Кампанія прыехала з Мінску на адпачынак-вечарыну з нагоды заканчэння вясны. Па папярэдняй інфармацыі, іх затрымалі на катэджы паміж Маладэчна і Ракавам. 25 чалавек былі дастаўленыя ў Маладзечанскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Да суда іх утрымліваюць у мясцовым РАУС: перадачы і лекі не прымаюць. Паведамляецца, што сярод затрыманых:
- Бляднова Алена
 - Буйніцкая Алеся
 - Галкоўскі Аляксандр
 - Глінская Віталя (забрала хуткая дапамога)
 - Зарэнка Антон Паўлавіч (1991) — перавезлі ў Барысаў
 - Касаткіна Мар'яна Юр'еўна (1973)
 - Каманда Андрэй Віктаравіч (1985)
 - Карабкова Вікторыя
 - Крышталь Аляксей Юр'евіч (1973) — перавезлі ў Барысаў
 - Крышталь Наталля
 - Лапшоў Руслан (1981)
 - Ласкутова Наталля
 - Ласкутоў Сяргей
 - Пашковіч Алена
 - Рагожына Лілія Іванаўна (1962)
 - Роўба Ала Анатольеўна (1973)
 - Хадкевіч Наталія Мікалаеўна
 - Хадкевіч Андрэй Мікалаевіч — перавезлі ў Барысаў
 - Шмялёва Наталля Міхайлаўна (1975) — перавезлі ў Валожын
 - Шымановіч Багдан (1973) — перавезлі ў Барысаў
 - Шымановіч Яўгенія Рычардаўна (1974)
 
Паведмаляецца, што некаторых затрыманых перавезлі ў Валожын і Барысаў. Верагодна, там над імі і адбудуцца суды.
Спіс дапаўняецца.
УУС: Іх дзеянням будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка
Афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандра Папова пракаментавала масавыя затрыманні агенцтву "Інтэрфакс-Захад":
"Супрацоўнікі АМАП УУС Мінскага аблвыканкама затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на катэджным участку ў Маладзечанскім раёне 25 чалавек, яны збіраліся спаліць на Масленіцу пудзіла ў колерах нацыянальнага сцяга.
Пры сабе ва ўдзельнікаў была бчб-сімволіка, а таксама фігура для спалення ў адзенні каляровай гамы нацыянальнага сцяга. Свае дзеянні, якія выказвалі відавочную непавагу да грамадства, якія сабраліся запісалі на камеры гаджэтаў.
Для разбору затрыманыя (усе менчукі) былі дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС. У дачыненні да іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Акрамя таго, іх дзеянням, зафіксаваных на відэа, будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка".
Затрыманні ў Салігорску
Як паведамляе тэлеграм-канал стачкома "Беларуськалій", 28 лютага, зноў адбыліся затрыманні гарадскіх актывістаў і членаў стачкі ААТ Беларуськалій. Спіс затрыманых высвятляецца.
Па інфармацыі "Нашай Нівы", пад Салігорскам каля в. Тычынаў супрацоўнікі АМАПу затрымалі 9 чалавек, якія разам шпацыравалі. У некаторых з затрыманых увечары дома адбыліся ператрусы.
Як піша тэлеграм-канал стачкома "Беларуськалій", траіх затрыманых дзяўчат адпусцілі, якія распавялі пра збіццё супрацоўнікамі міліцыі ў Салігорскім РАУС затрыманых стачкамаўцаў:
- Дзямкова Антона
 - Дзецеева Канстанціна
 - Магілёўца Андрэя
 - і Асіпенку Аню
 
"Вызваленыя распавялі, што іх збівалі ў міліцыі, у тым ліку білі і па галаве. З асаблівай жорсткасцю білі хлопцаў.
Пры затрыманні стачкамаўцаў і гарадскіх актывістак 28 лютага асабліва вызначыўся намеснік начальніка Салігорскага РАУС Салавей С. Ён асабіста біў па галаве адну з затрыманых. Астатніх збівалі перад аўтобусам, у аўтобусе, а затым у аўтобус распылілі пярцовы балон невядомыя, апранутыя для маскіроўкі ў форму АМАПу. Збіццё працягвалася і ў РАУС. Але гэтым усё не скончылася, невядомыя пачалі ўрывацца ў дамы затрыманых з мэтай ператрусу без ордэраў і пастаноў пракурора", — гаворыцца ў тэлекрам-канале.
Палітзняволенаму Сяргею Ціханоўскаму выставілі новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да девяці месяцаў з моманту затрымання. Пра гэта паведаміла яго жонка Святлана Ціханоўская ў сваім інстаграме, піша Радыё Свабода.
Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца
Крыніца: Пад Маладзечнам і Салігорскам адбыліся масавыя затрыманні. Спіс затрыманых Дапоўнена
