Ілюстрацыйнае фота 23 лютага ў судах Мінска разглядаюць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да тых, каго затрымалі на маршы ў мікрараёне Лошыца ўчорашнім вечарам, а таксама, каго выклікалі ў суд павесткай. 

Акрамя гэтага, праходзяць і паўторныя разгляды спраў пасля адмены пастановы раённых судоў судом другой інстанцыі. 

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Ад 14 да 25 сутак арышту: Як караюць мірных пратэстоўцаў у Беларусі 23 лютага