Лявон Халатран пасля прысуду. Фота @kevorkovv Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі», піша «Белсат». 

Яго вызвалілі ў залі суда на перыяд абскарджання прысуду.

Нагадаем, Лявона Халатрана прызналі вінаватым паводле арт. 342-га Крымінальнага Кодэксу. Нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Пракурор прасіў 2 гады хіміі. Лявон віны не прызнаў.

Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў.

Крыніца: Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана