65-гадовага праваабаронцу і палітвязня Міхаіла Жамчужнага вызвалілі з Горацкай папраўчай калоніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у прыгарадны цягнік з Горак на Воршу, піша "Радыё Свабода".  У Горацкай папраўчай калоніі яго трымалі трымалі ад 13 ліпеня 2017 году, а наогул у калоніях строгага рэжыму Жамчужны прабыў шэсць з паловай гадоў. Адбываў пакаранне ў калоніях Навасадаў, Івацэвіч і Горак. Шмат часу ў Горацкай калоніі асуджаны правёў у штрафным ізалятары і памяшканні камэрнага тыпу нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі. Свае дзеянні, са словаў ягонага адваката, аргумэнтаваў жаданнем папярэдзіць пагрозу асабістай бяспецы, а таксама замахам на чалавечыя гонар і годнасць. Паводле яго, пагроза зыходзіла ад іншых асуджаных.

Міхаіл Жамчужны ў цягніку едзе з калоніі дадому. Фота:
Міхаіл Жамчужны ў цягніку едзе з калоніі дадому. Фота: "Радыё Свабода"

10 чэрвеня 2015 году Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у падбухторванні да наўмыснага выдавання звестак, якія складаюць службовую тайну, незаконным набыцці сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама ў даванні хабару. Праваабаронцы прызналі Жамчужнага палітычным зняволенным.

Пяць фактаў пра беларускага палітвязня Міхаіла Жамчужнага

Сёння, 14 жніўня, беларускаму палітычнаму зняволенаму Міхаілу Жамчужнаму спаўняецца 64 гады. Чарговы Дзень народзінаў ён праводзіць у месцах пазбаўлення волі. Больш за тое, праваабаронцам вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў папраўчай калоніі ў горадзе Горкі.

Крыніца: Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасля 6 з паловай гадоў у калоніі