Суд над Русланам Парфёнавым. Фота: Палеская Вясна У судзе Мазырскага раёна 17 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы палітзняворленага Руслана Парфёнава. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).

Справу разглядае суддзя Анатоль Стрэльчанка.

Сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Мазыра, Руслан Парфёнаў быў затрыманы 6 жніўня, а назаўтра адміністрацыйна арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця пакарання быў затрыманы ізноў, у межах крымінальнай справы. Пераведзены ў Мінскі СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным.

17 жніўня Руслан Парфёнаў выйшаў з ІЧУ, адбыўшы адміністрацыйнае пакаранне, а 19 жніўня яго затрымалі зноў.  З таго часу ён утрымліваўся ў Мінску ў ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага. 

Суд над палітзняволеным Русланам Парфёнавым праходзіць у закрытым рэжыме. Афіцыйныя прычыны абвяшчэння суда закрытым так і не называюцца.

Паводле інфармацыі, якой валодаюць праваабронцы, найбольш імаверная прычына таго, чаму паседжанне зрабілі закрытым – магчымасць разгалошвання спосабаў працы сілавых органаў, у выніку якіх яны змаглі абвінаваціць Руслана Парфёнава ў вырабе нейкіх «вожыкаў» для спынення транспарту. Гэта судовыя органы, імаверна, палічылі дзяржаўнай таямніцай, якую нельга разгалошваць.

17 лютага на працэсе  адбыліся судовыя спрэчкі, пракурор запрасіў для Руслана 6 гадоў разбаўлення волі ў калоніі.

Крыніца: Мазыр: Пракурор просіць для палітзняволенага Руслана Парфёнава шэсць гадоў калоніі