Аляксандр Каратчэня. Фота: "Лідэр-Прэс". У судзе Салігорскага раёна 15 лютага працягваецца разгляд  крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Менавіта гэты мужчына, які быў зафіксаваны на відэазапісу 9 жніўня 2020 года спакойна сядзеў на лаўцы каля "Рамонка", калі да яго падбегла некалькі амалпаўцаў з дубінкамі і безпадстаўна пачалі яго збіваць. Цяпер Аляксандру пагражае да 5 год пазбаўлення волі.

Справу разглядае суддзя Вольга Пракаповіч.

З матэрыялаў следства вядома, што 9 жніўня 2020 года паблізу крамы "Цэнтральны" ў Салігорску, супрацоўнікі РАУС хацелі затрымаць мужчыну.

- Не жадаючы быць затрыманым за адміністрацыйнае правапарушэнне і дастаўленым у РАУС для высвятлення асобы і іншых абставінаў, катэгарычна адмовіўся прайсці з міліцыянтамі, - пракаментавалі ў пракуратуры. - Ён выказаўся ў іх адрас нецэнзурнай лаянкай. Перашкаджаючы свайму затрыманню, наўмысна нанёс двум супрацоўнікам АУС ўдары рукамі ў вобласць галавы, чым прычыніў ім пабоі і фізічны боль.

Пацярпелыя - супрацоўнікі Салігорскага РАУС Арцём Міхед і Аляксей Капачэня. 

"Сядзеў на лаўцы, адпачываў... амапаўцы наляцелі і збілі". Новы суд у Салігорску

З апытання Арцёма Міхеда стала вядома, што кіраваў дзеяннямі праваахоўнікаў начальнік Салігорскага РАУС Аляксандр Шаравар, ён і даў загад аб затрыманні Каратчэні. Міхед згадаў і пра тое, што арыенцірам да затрымання паслужыла белая павязка на руцэ ў абвінавачанага.

Першая судовае пасяджэнне прайшло 5 лютага. Сёння суд пачаўся з апытання сведкі - намесніка начальніка Салігорскага РАУС Сяргея Салаўя. Падчас здарэння ён знаходзіўся з іншага боку вуліцы, каля аптэкі і быў заняты там затрыманнямі, а калі пабачыў валтузню – паспяшаўся на дапамогу начальніку Салігорскага РАУС Аляксандру Шаравару. Салавей паказаў на тое, што пра траўмы, нанесеныя абвінавачаным Міхеду, чуў толькі са слоў, але паказвае, што меў месца актыўны супраціў: абвінавачаны вырываўся, зрабіў счэпку рукамі, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі, паведамляе "Лідэр-прэс".

Будзе дапоўнена.

Крыніца: Суд па справе Каратчэні: дапытваюць сведак здарэння 9 жніўня