14 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Маладзечне 14 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі лыжнікаў. Што зацікавіла міліцыянтаў у зімовым спорце — пакуль невядома. Колькасць затрыманых удакладняецца. Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што сярод затрыманых — 31-гадовая Буневіч Алеся Анатольеўна.

Інфармацыя дапаўняецца.

На канцэрце "Разбітае сэрца пацана" затрымалі 67 чалавек. Спіс затрыманых

Позна вечарам 13 лютага на базе адпачынку "Огонёк" у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя ўдзельнікі і гледачы канцэрту беларускіх гуртоў РСП ("Разбітае сэрца пацана"), Panska Moc і Ok-Band.

Крыніца: У Маладзечне затрымалі лыжнікаў. Пераслед 14 лютага