За студзень 2021 года грамадская прыёмная "Вясны" прыняла 419 зваротаў і падрыхтавала 71 скаргу.
Найбольш частыя звароты на "Гарачую лінію" - пошук затрыманых і аказання юрыдычнай дапамогі, менш - крымінальныя справы і інфармацыя на тэму палітвязняў.
Большасць пытанняў да юристаў_как паступаюць на тэмы: свабоды мірных сходаў, затрымання на масавых мерапрыемствах і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП.
Актуальнымі апынуліся пытанні, звязаныя з работай судовых выканаўцаў.
Шмат людзей распавядаюць, што даведваюцца пра штраф па арт. 23.34 КаАП толькі на этапе прымусовага спагнання. Аб складанні пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні і вынясенні пастановы судом тыя, хто звяртаўся да праваабаронцаў, не ведалі.
Спампаваць форму для запаўнення скаргі на дзеянні судовага выканаўцы
Значная частка зваротаў да юрыстак і юрыстаў тычылася вяртання рэчаў з РУУС, пасля арышту на маёмасць.
Лёс рэчаў, аднятых пры затрыманні, павінен вырашацца пастановай суда. На практыцы, калі суд адмяняе накладанне арышту на канфіскаваную пры затрыманні маёмасць, супрацоўнікі РУУС адмаўляюцца яго вяртаць, патрабуюць аплаціць рахунак за харчаванне падчас адбыцця "сутак" і толькі пасля аплаты вяртаюць рэчы.
Спампаваць форму для запаўнення скаргі на вяртанне арыштаваных рэчаў
Важна адзначыць, што з-за каранавіруса мы дапамагаем дыстанцыйна, наш офіс зачынены.
Калі вам патрэбная дапамога, звяртайцеся на "гарачую лінію" ПЦ "Вясна": +375 44 734 45 51 +375 29 835 94 49 Telegram: @ViasnaSOS, @viasna_bot Дапамога па юрыдычных пытаннях:Telegram: @zvarot96 Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |
Сааўтарка тэксту - валанцёрка "Вясны" Аліса А.
Крыніца: Вынікі працы грамадскай прыёмнай ПЦ "Вясна" за студзень