Васіль Пілец у судзе. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 кастрычніка мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал".

Справу разглядае Дзмітрый Кедаль. Дзяржаўны абвінаваўца – памочнік пракурора Алена Пронька.

Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.

Пацярпелыя па справе Вольга Бондарава і Аляксандр Галахаў, актывісты незарэгістраванага, але падтрымліваемага уладай руху “Антывандал”.

Па матэрыялах следства, 14 кастрычніка  Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, якія зафарбоўвалі на ходніках выявы б-ч-б сцягоў, штурхнуў іх, хапаў іх за вопратку, штурхаў, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.

Дзяржабвінаваўца на сённяшнім пасяджэнні агучыў матэрыялы справы.

Затым адвакат запытаўся ў пацярпелай Вольгі Бондаравай, ці  прыцягвалася яна да адміністрацыйнай адказнасці?

- Так.

- А да крымінальнай, за кантрабанду цыгарэт у Польшу?

- Таксама так.

Адвакат пытаецца зноў:

- У заключэнні судмедэкспертызы не зафіксавана нанясенне вам цялесных пашкоджанняў?

Бондарава адказвае:  Не. Прычыненая боль з'яўляецца цялесным пашкоджаннем."

Адвакат таксама нагадвае, што абвінавачваны быў  узяты пад варту з запаленнем лёгкіх са станоўчым тэстам на COVID.

Перад пачаткам суда над Васільём Пільцом.
Перад пачаткам суда над Васілём Пільцом.

Тым часам пракурор скончыла зачытваць матэрыялы справы. Суддзя абвясціў аб праглядзе відэа файлаў з відэакамер дамоў з матэрыялаў справы. якія маюцца ў матэрыялах справы. Ідзе прагляд відэа суддзёй, пракурорам, абвінавачаным, адвакатам, пацярпелымі Бондаравай і Галахавым.

Адвакат, робіць заўвагу, што на відэа выкарыстаная нарэзка з выкарыстаннем нейкай праграмы, а пратакол агляду прадметаў не адпавядае. Адвакат хадайнічае аб відэапраглядзе з мабільнага Бондаравай. Абвінавачаны падтрымаў, пракурор не пярэчыць.

Усе ўдзельнікі працэсу праглядаюць відэа з мабільнага Бондаравай.

Будзе дапоўнена.

Гародня: судзяць гарадзенца, які выступіў супраць “антывандалаў”

14 кастрычніка выйшаў на шпацыр з сынам і з сабакам. Сабака пацягнула дзіця, той упаў на пешаходную дарожку і запэцкаўся ў фарбу. Убачыўшы наперадзе дваіх пайшоў зрабіць заўвагу, навошта фарбуюць ходнікі. Бондарава стала здымаць мяне на мабілу.

Крыніца: Справа Васіля Пільца: актывісты руху "Антывандал" адказваюць на пытанні Дапоўнена