У Мінскім гарадскім судзе 25 студзеня ў 10.00 пачаўся суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Спірына. Не ўсе жадаючыя змаглі трапіць туды—каля 70 чалавек засталося стаяць па-за заляй судовых паседжанняў, бо ім не хапіла месца. Дзверы залі зачынілі. Блогера Паўла Спірына абвінавачваюць у частцы 1 артыкула 130 КК РБ (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці).

2021-01-25_spiryn_sud1.jpg
Зала судовых паседжанняў, дзе праходзіць разгдяд крымінальнай справы Паўла Спірына
2021-01-25_spiryn.jpg
Перад пачаткам судовага паседжання над Паўлам Спірыным

Крыніца: На суд над Паўлам Спірынам не трапіла каля 70 чалавек