Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак. У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. 

Абставіны і падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Нагадаем, шостага студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца ў тым ліку і офіс "Гомельская вясны", прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.

Афіцыйна вобшукі праходзілі ў межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ).

Ператрусы ў Гомелі і новыя затрыманні. Палітычны пераслед 4 і 5 студзеня

У Гомелі ранкам пятага студзеня пачаліся ператрусы. Яны праходзяць у Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, у праваабаронцы і актывіста Васіля Палякова, а таксама ў актывіста АГП, аднаго з каардынатараў назірання за выбарамі Мікалая Новікава.

Крыніца: У Гомелі затрыманы праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка