Суд Мінскага раёна 11 студзеня распачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Новай Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных судзяць за рэчывы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке дома ў абвінавачаных пасля затрымання 29 верасня: па ч.1 ст. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 2 арт. 296 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі), па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. Па відэа затрымання, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю, а таксама адзін з затрыманых быў моцна збіты. Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў. “Вясна” назірае за судовым працэсам і распавядае акалічнасці гэтай справы. Суд 11 студзеня. Фота: spring96.org

Каго судзяць і за што?

На лаве падсудных знаходзяцца адразу пяць мінчукоў ва ўзросце ад 28 да 39 гадоў:

Усіх судзяць за пашкоджанне ноччу 29 верасня групай асобаў машыны жонкі міліцыянта ў Новай Баравой. Ягора Еўстратава і Антона Быкоўскага таксама судзяць па дадатковых артыкулах за знойдзенныя сродкі ў іх дома ў ходзе вобшука пасля затрымання. Антона Быкоўскага абвінавачваюць у незаконным пасеве, вырошчванні канаплі ў сябе гаражы ў Мінскім раёне, а таксама за захаванне наркатычнага сродка дома. У Ягора Еўстратава пасля затрымання дома знайшлі гаручыя рэчывы.

Паўла Сахарчука судзяць за збыт Арцёму Нечіпору тэлескапічнай дубінкі, якую сілавікі знайшлі пры ператрусе машыны.

Антон Быкоўскі прызнае віну па арт. 328 і 339 Крымінальнага кодэкса часткова. Ягор Еўстратаў па арт. 295-3 КК цалкам прызнае віну, а па арт. 339 КК – часткова. Павел Сахарчук цалкам прызнаў віну. Арцём Анішчук таксама цалкам прызнае віну, а Арцём Нечіпор цалкам не прызнае віну.

Усе абвінавачаныя раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Што здарылася ноччу 29 верасня?

Уначы 29 верасня ў Мінскім раёне супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа затрымалі пецярых мінчукоў. Па версіі следства, мужчыны пашкодзілі аўтамабіль жонкі міліцыянта: пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў.

Прэс-служба МУС тады паведаміла пра затрыманне мінчукоў:

"Затрыманыя — актыўныя ўдзельнікі пратэстаў і такім чынам вырашылі спагнаць злосць да праваахоўных органаў».

У судзе яны ўжо праходзяць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства), ч.1 ст. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 2 арт. 296 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі). Збітага Антона Быкоўскага судзяць яшчэ па ч. 1 арт. 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў).

«Памыліўся палітычнымі поглядамі»

Акрамя гэтага, Telegram-канал ONT NEWS асобна апублікаваў начную здымку з гукам 29 верасня. У роліку бачна, што сілавікі пачалі дзейнічаць праз 15 секунд пасля таго, як да машыны падышла група. У запісе чутныя выбухі, бачныя ўспышкі, у руках аднаго з праследуючых бачны прадмет, падобны на зброю.

Таксама ONT NEWS апублікаваў асобна відэа допыту затрыманага тады 39-гадовага Антона Быкоўскага. На відэа ён адказвае на пытанні з заплюшчанымі вачыма і ўвесь у крыві, ён выглядае моцна збітым. На адно з пытанняў [верагода, сілавіка] ён адказвае, што «памыліўся палітычнымі поглядамі».

Антон Быкоўскі пры затрыманні. Скрын з відэа МУС
Антон Быкоўскі пры затрыманні. Скрын з відэа МУС

Што адбываецца на судзе?

Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Касінская. Усе пяць абвінавачаных знаходзяцца пад вартай з 29 верасня.

На судзе таксама прысутнічае пацярпелы па справе. Абвінавачаныя ў судзе будуць дапытаныя пазней.

Дадатковае абвінавачванне Еўстратава па арт. 295-3 КК

У судзе было вырашана першым дапытаць сведку – суседку Ягора Еўстратава. Жанчына была панятой на ператрусе сілавікамі кватэры абвінавачанага. Яна распавяла, што пры вобшке ў пакоі Егора была знойдзеная 5-літровая бутылька з вадкасцю і 0,5 вадкасці ў шкляной бутэльцы. Па версіі следства, у ёй знаходзілася гаручае рэчыва, горла было заматана тканінай. За гэта яго судзяць па ч.1 арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў). Таксама суседка распвяла, што пры вобшуке былі вынятыя сцягі: "беларускі, бчб-сцяг і не наш", тэлефоны, флэшкі, электрашокер, сістэмны блок. Суседка сказала, што Ягор "нармальны хлопец".

Допыт сведак у судзе працягваецца.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: «Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта Дапоўнена