Сяргей Тышкавец. Флта з сацыяльных сетак. Магілёўскі палітык, экс-кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года, а таксама адміністратар чата "Прававы Магілёў" і актывіст Магілёўскага аддзялення арганізацыі АБФ Сяргей Тышкавец перастаў выходзіць на сувязь з вечара 3 снежня.

Калегі Сяргея паведамілі, што ў 17.30 Сяргей, будучы адміністратарам некалькіх арганізацыйных чатаў,  рэзка памяняў іх назвы на абразлівыя і выйшаў з іх. Так, са слоў актывістаў АБФ, Сяргей даў ведаць, што яго хутчэй за ўсё затрымалі, паведамляе тэлеграм канал MAYDAY.

Як стала вядома, Тышкавец павінен быў праводзіць  увечары трэніроўку па каратэ для дзяцей, але на яе не прыйшоў.

Яго сябры і калегі змаглі высветліць, што ў апошні раз яго тэлефон быў заўважаны ў раёне кінатэатра «Чырвоная зорка»

Крыніца: У Магілёве знік грамадзянскі актывіст Сяргей Тышкавец