Антоніу Гутэрыш. Фота: un.org Пасланне Генеральнага сакратара з нагоды Дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які адзначаецца 24 кастрычніка.

Наш свет сутыкаецца з многімі сур'ёзнымі праблемамі.

Эскалацыя канфліктаў і няроўнасць.

Экстрэмальныя пагодныя з'явы і скрайняя нецярпімасць.

Пагрозы ў галіне бяспекі, уключаючы ядзерную зброю.

У нас ёсць інструменты і матэрыяльныя даброты для пераадолення гэтых праблем. Усё, што нам патрабуецца - гэта воля.

Сусветныя праблемы выходзяць за рамкі межаў.

Мы павінны пераадолець нашыя рознагалоссі для змены нашай будучыні.

Калі мы забяспечым правы чалавека і чалавечую годнасць для ўсіх людзей, яны пабудуюць бяспечны, устойлівы і справядлівы свет.

У Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый няхай канцэпцыя «Мы, народы» стане рэальнасцю.

Антоніу Гутэрыш

Крыніца: Антоніу Гутэрыш: Няхай канцэпцыя «Мы, народы» стане рэальнасцю Відэа