Як паведамляе прэс-служба КДБ, следчае ўпраўленне КДБ завяршыла папярэдняе расследаванне справы "Белгазпрамбанка", па якой абвінавачанымі праходзяць Віктар Бабарыка і некаторыя топ-менеджары банка.  Віктар Бабарыка. Фота:

Віктару Бабарыка прад'яўленае абвінавачванне па частцы 3 артыкула 430 (атрыманне хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры) і часткі 2 артыкула 235 КК (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры). Першапачаткова палітвязню прад'яўляліся абвінавачванні па ч. 2 ст. 243, ч. 2 арт. 235, а таксама паводле ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэкса. Віну Віктар Бабарыка не прызнае.

Таксама КДБ паведамляе, што намеснікам старшыні праўлення банка Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былым першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралёту прад'яўленае абвінавачванне па частцы 3 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь.

Заснавальніку ТАА "Активлизинг" Віктару Кабяку прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па частцы 2 артыкула 431 КК (дача хабару ў буйным памеры).

Крыніца: КДБ завяршыў расследаванне па справе "Белгазпрамбанка". Віктару Бабарыка прад'яўленае абвінавачванне па двух артыкулах