Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.  Прадстаўнік дзяржабвінавачвання - пракурор Фядорчанка С.

Адваката у судовым працэсе не было.

З матэрыялаў справы вынікае, што Ян Рымараў у мясцовым чаце “Жлобін для жыцця”  ў перыяд з 10 па 22 жніўня 2020 года зняважыў прадстаўніка ўлады – намесніка начальніка УУС Жлобінскага райвыканкама Дзмітрыя Дзядзюна з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі. 

Суд пастанавіў прызнаць Яна Рымарава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з асуджанага у карысць пацярпелага Дзядзюна матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 700 рублёў.

Канфіскаваную маёмасць Рымарава пакінулі пад арыштам да пагашэння матэрыяльнай прэтэнзіі.

Крыніца: Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"