У панядзелак, 16 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Пасля традыцыйнага "Маршу пенсіянераў" пачалі выходзіць на сувязь журналісты Аляксандра Квіткевіч (TUT.BY і "Новы час") і Максім Лаўрэцкі (БелаПАН). Пазней стала вядома, што яны знаходзяцца ў Ленінскім РУУС. Прадстаўнік ГУУС паведаміла, што журналістаў "даставілі ў РУУС для разбіральніцтва".
Па інфармацыі TUT.BY, на журналіста газеты «Новы Час» і TUT.BY Аляксандру Квіткевіч склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23. 34 КаАП Беларусі (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яна на Акрэсціна, заўтра суд.
Каля 19:00 магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамляцюь, што ў мясцовага актывіста і праваабаронцу Аляксандра Хамратава дома адбываецца ператрус. Прычына невядомая.
Таксама ў Магілёве затрымалі і павезлі ў Кастрычніцкі РАУС актывістаў Аляксандра Царука і Дзмітрыя Расеко.
Як паведаміў "Белсат", у кватэру брэсцскага актывіста Віктар Клімуса спрабуюць уварвацца міліцыянты.
Інфармацыя даўпаўняецца.
Крыніца: Затрыманні працягваюцца ў панядзелак