Алана Гебрэмарыям Актывістцы моладзевага руху Алане Гебрэмарыям абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.

Яна падазраваная, цягам 10 дзён ёй павінна быць прад'яўлена абвінавачваньне, у адваротным выпадку падазраванага павінны вызваліць. Алана цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамілі Свабодзе ў Каардынацыйнай радзе.

Затрыманая 12 лістапада ў Менску актывістка «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» і ініцыятывы «Моладзевы блёк», член Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі (КР), прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям прызнаная падазраванай у крымінальнай справе.

Справу завялі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Гебрэмарыям пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі, яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

12 лістапада прайшлі ператрусы ў сямі актывістаў ЗБС, уключаючы Гэбрэмарыям. Учора ўвечары, паводле зьвестак праваабаронцаў, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, Кася Будзько і Яна Арабейка таксама знаходзіліся ў КДБ.

Гэбрэмарыям дапамагала студэнтам, якія падпалі пад рэпрэсіі за сваю пазыцыю. Была кандыдаткай у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2019 году.

Крыніца: Актывістку моладзевага руху Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы. Яна ў СІЗА КДБ