Мінск, 5 лістапада 2020 года 9 жніўня 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь прайшлі прэзідэнцкія выбары. Яны праходзілі ў беспрэцэдэнтнай атмасферы страху і запалохвання грамадства, на фоне рэпрэсій, якія пачаліся фактычна адразу пасля пачатку выбарчай кампаніі і не спыняюцца дагэтуль.

Выбарчая кампанія суправаджалася масавымі парушэннямі міжнародна-прававых абавязацельстваў Беларусі ў сферы правоў чалавека, Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса, а таксама шматлікімі парушэннямі агульнапрызнаных стандартаў дэмакратычных выбараў АБСЕ. Абвешчаныя ўладамі вынікі выбараў не прызналі шэраг дзяржаў, у тым ліку ЗША, Канада, Вялікабрытанія і краіны Еўрапейскага Звязу. Дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на мірныя пратэсты – улады адрэагавалі неадэкватным ужываннем сілы і спецыяльных сродкаў, уключаючы светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі, вадамёты.

Мірныя пратэсты працягваюцца ўжо 3 месяцы. Яны суправаджаюцца масавымі адвольнымі затрыманнямі людзей (на сённяшні дзень затрымана больш за 17.000 чалавек), катаваннямі і бесчалавечным абыходжаннем з боку органаў аховы правапарадку. Не працуюць прававыя механізмы абароны парушаных правоў, адсутнічае справядлівы суд.

Як мінімум трое ўдзельнікаў пратэстаў загінулі ад непасрэдных дзеянняў сілавых структур. Беларускія праваабаронцы задакументавалі і перадалі ў міжнародныя органы больш за 500 выпадкаў катаванняў у дачыненні да затрыманых. Сотні скаргаў пададзеныя ў адпаведнасці з нацыянальнымі працэдурамі. Ні адзін з гэтых фактаў да гэтага часу не расследаваны.

На прадпрыемствах адбываюцца забастоўкі. Беларусы скарачаюць спажыванне тавараў бізнэсу, які парушае правы работнікаў і кліентаў або ўдзельнічае ў фінансаванні рэжыму.

Настолькі сістэмнага і маштабнага палітычнага крызісу і крызісу правоў чалавека Беларусь яшчэ не бачыла.

Улічваючы аўтарытарны характар беларускага рэжыму, як дзяржаўны, так і прыватны бізнес знаходзяцца ў высокай ступені залежнасці ад улады. Дзяржаўныя прадпрыемствы цалкам афіляваныя з уладай, прыватны бізнес у большасці сваім падвяргаецца празмернаму кантролю і знаходзіцца пад ціскам дзяржавы. У сілу гэтых прычын у бягучай сітуацыі дзяржава выкарыстоўвае бізнэс як элемент механізму рэпрэсій для аказання ціску на палітычных апанентаў і людзей, якія актыўна выказваюць грамадзянскую пазіцыю. Улады душаць забастовачныя рухі на дзяржаўных прадпрыемствах, звальняючы актывістаў і выкарыстоўваючы сілавыя структуры, пераследуюць і закрываюць прыватныя кампаніі, якія прыпынялі працу ў знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў.

У ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў з дапамогай залежнага бізнесу аказваўся ціск на людзей у наступных асноўных формах:

Такія формы ціску на работнікаў сталі магчымымі з-за раней уведзенага рэжыму тэрміновых працоўных кантрактаў, а таксама сістэмнага ціску на незалежныя прафсаюзы і іх актывістаў.

Пагроза падвергнуцца ціску змушае бізнес выконваць патрабаванні ўладаў, а таксама дапускаць дзеянні, якія супярэчаць правам чалавека не толькі ў дачыненні да работнікаў, але і ў дачыненні да кліентаў і мясцовай супольнасці: напрыклад, гандлёвыя цэнтры, кафэ і рэстараны зачынялі дзверы перад людзьмі, якія ратаваліся ад адвольнага пераследу сілавікоў.

У абставінах, якія склаліся, любая кампанія, якая працуе сёння ў Беларусі або мае бізнэс-сувязі з беларускімі партнёрамі, як дзяржаўнымі, так і прыватнымі, мае рызыкі стаць датычнай да парушэнняў агульнапрызнаных правоў чалавека (наўпроставым або ўскосным) і ўласных абавязанняў належнай абачлівасці, а ў выніку панесці рэпутацыйныя і фінансавыя страты.

Мяркуем важным нагадаць аб стандарце чаканых ад бізнэсу паводзін, сфармаваным на базе Кіруючых прынцыпаў па правах чалавека ў кантэксце прадпрымальніцкай дзейнасці ААН 2011 года, які прызнаны і імплементаваны ў правілы і стандарты Глабальнага дагавора ААН, МАП, АЭСР, Сусветнага банка, МФК, ЕБРР, праграмныя дакументы ЕС і Савета Еўропы, у нацыянальнае заканадаўства шэрагу дзяржаў-членаў ЕС, а таксама ў карпаратыўныя палітыкі многіх транснацыянальных кампаній і ўжываецца як стандарт паводзін для іх саміх, а таксама для іх рэгіянальных і краінавых прадстаўніцтваў, для іх партнёраў і ланцугоў паставак.

Кіруючыся названым стандартам, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, падкрэсліваючы зацікаўленасць жыхароў нашай краіны ў прыцягненні інвестыцый і максімальным развіцці эканамічных сувязяў, заклікаем кампаніі:

Неадкладна:

У далейшым:

Пад дадзеным зваротам на дадзены момант падпісаліся наступныя праваабарончыя арганізацыі:

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;

Праваабарончы цэнтр "Вясна”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта”;

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі;

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB”;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў”;

Зварот падтрымала Асацыяцыя прафсаюзаў "Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў", сябра Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, у якую ўваходзяць:

Беларускі незалежны прафсаюз (БНП);

Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ);

Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ);

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Зварот адкрыты для падпісання арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, якія падзяляюць каштоўнасці правоў чалавека. Для таго, каб далучыцца да звароту пішыце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Зварот праваабаронцаў да бізнэсу ў сувязі з крызісам з правамі чалавека ў Беларусі