Як паведаміла Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна", ад імя палітвязня каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1.  Так, днямі маці аднаго з вязняў атрымала "адказ" ад Марфы, дзе тая ў фарбах піша пра "фашыстаў з КДБ і ГУБАЗіК" і "абвінавачванні ў адміністраванні чатаў".

photo_2020-11-05-10.51.58.jpeg
Той самы ліст

Аднак почырк у лісце не супадае з почыркам Марфы Рабковай, што пацвердзілі сваякі. Больш за тое, Марфа перадала з ізалятара, што не пісала ніякіх лістоў гэтай жанчыне. Акрамя таго, ёй самой карэспандэнцыя ад маці і бацькі не даходзіць.

"Разлік складаўся ў тым, каб справакаваць суразмоўцы на "радыкальныя гаворкі", якія ў наступстве можна выкарыстоўваць у матэрыялах справы".

Таксама як стала вядома, Марфа знаходзіцца ў маленькай камеры, пры гэтым у яе даўно адсутнічаюць прагулкі, а ў апошні час у яе пачала хварэць спіна з-за тонкага матраца і металічных нараў.

Марфа Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова. Яна была затрыманая 17 верасня ў Мінску. Яе абвінавачваюць па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванні такой дзейнасці. Цяпер Марфа знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 у Мінску. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Марфа прызнаная палітычнай зняволенай і вязнем сумлення.

Правозащитники “Весны” считают, что попытки обвинить Марфу Рабкову в подготовке массовых беспорядков являются необоснованными, надуманными и политически мотивированными, направленными на воспрепятствование ее правозащитной деятельности. Правозащитники и международное сообщество требуют ее немедленного освобождения. 

Заявы аб неадкладным вызваленні праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай: 

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя

Amnesty International лічыць, што Марфа Рабкова стала ахвярай пераследу выключна за сваю працу па абароне правоў чалавека і з'яўляецца вязнем сумлення.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Крыніца: Ад імя палітзняволенай Марфы Рабковай прыйшоў фэйкавы ліст