Следчы камітэт Беларусі выставіў двум адміністратарам сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» абвінавачанні паводле трох крымінальных артыкулаў. Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 293 КК)​, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342)​; распалванні сацыяльнай варожасці паводле прафесійнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130)​. «Падчас вывучэння інфармацыі, размешчанай у тэлеграм-каналах, зафіксаваныя неаднаразовыя факты заклікаў да пратэстаў, блакавання дарог, страйкаў, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перамяшчэння. Атрыманыя вынікі псіхалінгвістычнай экспертызы, праведзенай экспертамі ГКСЭ, далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы і пацвярджаюць высновы следства», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Стваланьнік НЕХТА Сцяпан Пуціла
Стваральнік НЕХТА Сцяпан Пуціла

Цяпер Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку. Былы галоўны рэдактар «Нехта» Раман Пратасевіч пакінуў праект у верасні.

Крыніца: Аўтарам «Нехта» выставілі абвінавачанні паводле трох крымінальных артыкулаў