Затрыманне ў Мінску 23 верасня. Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY 2 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

У Мінску па дарозе на працу быў затрыманы Арцём Караткевіч, які паказаў дызлайк картэжу Лукашэнкі на праспекце Пераможцаў. Цяпер яго тэлефон недасяжны.

У Мінску быў таксама затрыманы Алег Чарнуха, Віктар Багін (знаходзіўся ў Кастрычніцкім РУУС), Ілля Ілецкі (знаходзіўся ў Савецкім РУУС).

У Гародні сваякам затрыманых пагражалі каля Кастрычніцкага РАУС. Калі пачаліся выязныя суды, з будынка РАУС выйшаў міліцыянт і абвясціў: «Для вас добрая навіна, калі вы цяпер адсюль ня пойдзеце, то празь пяць хвілін будзеце ўсе затрыманыя, бо ў Telegram-каналах пачалі пісаць заклікі прыехаць, падтрымаць людзей», – паведамляе тэлеграм-канал “Радыё Свабода”.

Крыніца: Хроніка пераследу ў Беларусі 2 лістапада