затрыманне медыкаў у Брэсце 30 кастрычніка. Фота: TUT.BY У апошні кастрычніцкі дзень пераслед людзей па палітычных матывах працягваецца ў Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

На 31 кастрычніка  ў Мінску былі анансаваныя марш людзей з неабмежаванымі магчымасцямі каля Чырвонага касцёлу, а таксама жаночы Марш салідарнасці. Працягваюцца пікеты і акцыі салідарнасці сярод студэнтаў навучальных устаноў.

У студэнцкіх чатах паведамляецца, што каля 11:30 у Мінску ў двары супрацоўнікамі амапу былі затрыманыя двое маладых хлопцаў. Як мяркуецца, студэнты МДЛУ.

Раніцай у Віцебску да суда быў затрыманы студэнт дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта  Нвокіке Дзяніс.

Крыніца: Суботняя хроніка затрыманняў і пераследу