Судовы канвеер не спыняецца: у чацвер, 29 кастрычніка, у судах Мінска і рэгіёнаў працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, што выходзяць на акцыі салідарнасці і забастоўкі. 

Па звестках праваабаронцаў, адміністрацыйнаму пераследу ў кастрычніку падвергнутыя больш за 1 400 чалавек, 460 з іх атрымалі адміністрацыйныя арышты.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Суды па адміністрацыйных справах над удзельнікамі акцый салідарнасці: 29 кастрычніка