27 кастрычніка адбываюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі нядзельнай акцыі пратэстаў і забастовак, што адбыліся ў панядзелак. Судзяць і тых, каго затрымалі на ранейшых мірных акцыях.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Першы дзень пасля "Народнага ўльтыматуму": спісы затрыманых 26 кастрычніка

На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў. Працаўнікі некаторых прадпрыемстваў ад раніцы пачалі забастоўкі і мітынгі.

Крыніца: Вынікі судовых пасяджэнняў за 27 кастрычніка