На 14 гадзін дня 24 кастрычніка ў мінскім скверы Сімона Балівара быў анансаваны традыцыйны жаночы марш, які мае назву "Горды жаночы марш прафесій".
У 13.55 Белсат у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што на вуліцы Бядулі былі затрыманыя жанчыны, якія ішлі пад бела-чырвона-белымі парасонамі. А да скверу Сімона Балівара ўжо сцягнутая міліцэйская спецтэхніка.
Праваабаронцы "Вясны" збіраюць інфармацыю пра затрыманых.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|