Дзмітрый Строцаў. Фота:lit-bel.org З'явілася інфармацыя, што імя зніклага напярэдадні паэта Дзмітрыя Строцава знайшлося ў спісах затрыманых Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку Аляксандра Строцава.

Па інфармацыі Радыё Свабода, Дзмітры Строцаў знік раніцай 21 кастрычніка. Сваякі не маглі выйсці з ім на сувязь.

«Мы з Дзімкам рассталіся недалёка ад дома прыкладна ў 11 гадзін. Пасьля гэтага з ім нікому не ўдалося звязацца. Па працы ні з кім сёння на сувязь ня выйшаў. Усе тэлефоны маўчаць, у сетцы няма», — напісала Аня Строцава.

Дзмітры Строцаў удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і адкрыта пісаў пра гэта. Пра сітуацыю ў краіне ён казаў і ў сваёй творчасці. Некаторыя ягоныя вершы пераклалі на іншыя мовы.

Крыніца: Зніклы паэт Дзмітрый Строцаў знайшоўся ў спісах на Акрэсціна