Андрэй Вярбіцкі пасля затрымання Да Ірыны Вярбіцкай, жонкі збітага і затрыманага медыка Андрэя Вярбіцкага на работу прыязджалі супрацоўнікі міліцыі. Яны запатрабавалі, каб жанчына паехала з імі на размову.

Супрацоўнікі міліцыі паказалі Ірыне відэа, згодна з якім яна нібыта ўдзельнічала ў акцыі пратэсту 27 верасня ў Магілёве – менавіта ў гэты дзень АМАПаўцы збілі яе мужа. Аднак на відэа аказалася не яна. У выніку Ірына вярнулася да сваёй працы, аднак ёй выпісалі позву на 21 кастрычніка ў Ленінскі РАУС.

Апошнім часам Ірына Вярбіцкая актыўна абараняла правы свайго мужа, звяртаючыся ў разнастайныя дзяржорганы з-за парушэнняў праваахоўнікаў у справе Андрэя Вярбіцкага. Агулам медык правядзе пад арыштам 26 сутак.

Крыніца: У Магілёве затрымлівалі жонку збітага медыка Андрэя Вярбіцкага