15 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся ў апошні час. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах. 

Вядома, што знакамітая баскетбалістка Алена Леўчанка павінна была выйсці сёння пасля 15-суткавага арышту. Аднак яе перазатрымалі яшчэ на трое сутак. 

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Судовы канвеер над пратэстоўцамі працягваецца 15 кастрычніка