Таццяна Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Праваабаронцы працягваюць збіраць інфармацыю пра затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту і іншыя формы пераследу грамадзян за апошнія дні.

У Віцебску 14 кастрычніка затрымалі Тацяну Севярынец, грамадзкую актывістку, маці апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.

«Тацяна патэлефанавала мне і расказала, што яе затрымалі каля пад’езда нашага дому, — паведаміў БелаПАН муж затрыманай Канстанцін Севярынец. — Тацяну адвезлі ў Першамайскі РАУС. Паводле яе словаў, затрыманне звязанае з тым, што яна ўдзельнічала ў маршы пенсіянэраў 12 кастрычніка».

У Мінску 14 кастрычніка затрымалі Вольгу Класкоўскую, былую журналістку "Народнай волі", піша Еўрарадыё. Яе падазраюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту". Як паведамл яе прэс-служба Следчага камітэта, распачата крымінальная справа. З удзелам Класкоўскай праходзяць следчыя дзеянні.

У Слоніме 14 кастрычніка быў затрыманы актывіст Пётр Крышталь. Як стала вядома «Газеце Слонімскай», мужчыну затрымалі прама на дарозе, аргументуючы тым, што яго аўтамабіль знаходзіцца ва ўгоне ў Грэцыі.

Аўтамабіль канфіскаваны. Месцазнаходжання Пятра невядома. У міліцыі жонцы Пятра паведамілі, што яе муж не затрыманы.

Праваабаронцам таксама вядома пра затрыманне 14 кастрычніка ў Мінску Кацярыны Рэўт. На сувязь яна не выходзіць.

Крыніца: Затрыманні і пераслед у Беларусі 14 і 15 кастрычніка