Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем валанцёра ПЦ “Вясна” Андрэя Чапюка Мінск, 13 кастрычніка 2020 г.

2 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК быў затрыманы валанцёр Праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэй Чапюк.  Па месцы ягонага жыхарства адбыўся ператрус.

9 кастрычніка Андрэю было прад’яўлена абвінавчванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і абараная мера стрымання ў выглядзе ўзяцца пад варту ў СІЗА № 1 г. Мінска.

Трэба адзначыць, што на працягу ўсёй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і пасля выбараў сябры ПЦ “Вясна” сутыкаліся з ціскам і пераследам з боку дзеючай улады: крымінальнаму пераследу, адміністрацыйным арыштам і затрыманням, блакаваннем сайту арганізацыі.

31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі ГУБАЗіК быў затрыманы ў якасці падазраванага па ч. 2 арт. 293 КК валанцёр ПЦ “Вясна” Павел Гарбуз. Ен быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА № 1, а ў кватэры ў якой ён пражываў са сваёй сям’ёй адбыўся ператрус. Праз дзесяць дзён Павел быў вызвалены пад абавязальніцтва аб яўцы і знаходзіўся ў статусе падразраванага.

Неўзабаве Павел Гарбуз быў вымушаны пакінуць Беларусь і падрабязна распавёў пра акалічнасці ягонага затрымання і пра пагрозы ў адрас ПЦ “Вясна”, якія гучалі ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК, якія казалі, што хутка арыштуюць усіх сябраў арганізацы і пакладуць канец яе дзейнасці.

17 верасня 2020 г. супрацоўнікамі ГУБАЗіК была затрыманая і ўзятая пад варту сяброўка ПЦ “Вясна” і каардынатарка валанцёрскай службы “Вясна” Марфа Рабкова. 25 верасня ёй было прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК. З тых часоў Марфа знаходзіцца ў СІЗА № 1 г. Мінска.

Усіх трох валанцёраў Марфу Рабкову, Паўла Гарбуза і Андрэя Чапюка аб’ядноўвае тое, што яны дапамагалі палітычным зняволеным. Іх дзейнасць мела выключна мірны, праваабарончы характар і была скіраваная на дапамогу людзям, якія церпяць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў.

Мы, сябры ПЦ “Вясна”, пратэстуем супраць непрыхаванага пераследу і ціску чальцоў нашай арганізацыі, нашых валанцёраў за ажыццяўленне імі легітымнай праваабарончай дзейнасці.

Нагадваем, што такая дзейнасць гарантаваная праваабаронцам Канстытуцый Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Дэкларацыяй аб праваабаронцах, зацверджанай Генеральнай асамблеяй ААН 9 снежня 1998 г.

Пераслед Андрэя Чапюка ў сувязі з яго легітымнай праваабарончай дзейнасцю расцэньваецца намі як працяг кампаніі па запалохванню і ціску на ўсю арганізацыю ў цэлым.

Мы ў чаровы раз заяўляем, што не спынім сваю дзейнасць, нягледзячы на падобнага роду атакі і запалохванне.

Мы будзем працягваць сваю праваабрончую дзейнасць на карысць усяго беларускага народа!

Мы патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусі:

Крыніца: Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка