Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што 11 кастрычніка са следчага ізалятару КДБ выпусцілі на волю двух палітычных зняволеных: сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара мінскага офісу кампаніі PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча.  Ім змянілі меру стрымання. Жонка Юрыя Васкрасенскага Алеся пацвердзіла Свабодзе, што Юрыю змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Лукашэнка на сустрэчы зь вязьнямі ў сьледчым ізалятары КДБ 10 кастрычніка
Лукашэнка на сустрэчы з вязнямі ў следчым ізалятары КДБ 10 кастрычніка

Як паведамляе Tut.by, Васкрасенскі сказаў, што яму даручылі рыхтаваць прапановы да паправак у Канстытуцыю і выкласці падыходы да вызвалення шэрагу асобаў, якія «выявіліся не так грамадска небяспечнымі для нашай краіны, як здаваліся на першым этапе».

Дзмітрый Рабцэвіч мерыцца надалей займацца бізнэсам, бо ў структуры Парку высокіх тэхналогіяў «створаныя ўсе ўмовы, каб плаціць нармальныя заробкі, разьвівацца, будаваць будучыню разам».

Навіна пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з групай палітзняволеных у СІЗА КДБ з'явілася ў другой палове дня 10 кастрычніка.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 95 палітычных зняволеных.

Крыніца: Двух палітвязняў выпусцілі з СІЗА КДБ на волю. Ім змянілі меры стрымання