З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, амаль за пяць месяцы ў краіне заведзена больш за 300 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі. Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы, гэта: Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.
- 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) - “Вясне” вядомы прозвішчы мінімум 111 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле.
- 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) - справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені ("Справа Ціханоўскага", альбо "Гарадзенская справа", "справа 14 ліпеня").
- 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
- 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- 243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) - па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 6 кастрычніка сабрана больш за 270 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 74 чалавекі з гэтага спісу ўжо прызнаны палітычнымі зняволенымі. Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі. Спіс ад праваабаронцаў "Вясны"
Крыніца: Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі. Спіс ад праваабаронцаў "Вясны" Дапоўнена