Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, разглядаюцца ў аўторак, 6 кастрыніка ў раённых судах Мінска і многіх гарадах Беларусі. Большасць працэсаў праходзіць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Некаторых таксама прыцягваюць да адказнасці за непадпарадкаванне міліцыі - арт. 23.4 КаАП.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў збірае інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Вынікі судовых працэсаў пасля Марша ў падтрымку палітвязняў

4 кастрычніка ў Мінску і рэгіянальных гарадах – Жодзіна, Бабруйск, Магілёў, Брэст, Гродна і іншых – прайшоў нядзельны марш у падтрымку палітвязняў. Было затрымана не меней за 250 чалавек.

Крыніца: Працягваюцца суды над удзельнікамі мірный акцый пратэсту