Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, разглядаюцца 5 кастрычніка ў ў раённых судах Мінска і многіх гарадах Беларусі. Большасць працэсаў праходзіць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Некаторых таксама прыцягваюць да адказнасці за непадпарадкаванне міліцыі - арт. 23.4 КаАП.

4 кастрычніка ў Мінску і рэгіянальных гарадах –  Жодзіна, Бабруйск, Магілёў, Брэст, Гродна і іншых – прайшоў нядзельны марш у падтрымку палітвязняў. Было затрымана не меней за 250 чалавек.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў збірае інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Спіс затрыманых на Маршах у падтрымку палітвязняў 4 кастрычніка

4 кастрычніка ў Мінску і рэгіянальных гарадах – Жодзіна, Баранавічах і іншых – анансаваны нядзельны марш у падтрымку палітвязняў. Пратэсты ў Беларусі працягваюцца амаль два месяцы.

Крыніца: Вынікі судовых працэсаў пасля Марша ў падтрымку палітвязняў