У суботу, 3 кастрычніка, пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 841 39 81
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Раніцай 3 кастрычніка стала вядома, што ўГомлі затрымалі галоўную рэдактарку сайту „Сильные новости“​ Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі, піша "Радыё Свабода". У іхным доме прайшоў ператрус. Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а Ганну і Дзяніса адвезлі ў РАУС. Сувязі з імі няма. Дома засталіся непаўналетнія дзеці. Пазней міліцыя пацвердзіла факт затрымання Ганны Якштас і яе мужа Дзяніса.

Галоўны рэдактар гомельскага сайту «Сильные новости» Ганна Якштас. Фота: Facebook
Галоўная рэдактарка гомельскага сайту «Сильные новости» Ганна Якштас. Фота: Facebook

«Яны затрыманыя ў межах адміністратыўнага працэсу», – паведаміў interfax.by афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў.

Таксама ў міліцыі сказалаі, што ператрус у доме супрацоўнікаў партала не праводзіўся, але ў іх «канфіскаваная кампутарная тэхніка».

Праваабаронцам "Вясны" таксама стала вядома пра затрыманне ноччу Карыны Канапцкай. Дома быў праведзены вобшук. Пасля гэтага яе забралі ў Савецкі РАУС Мінска, пасля чаго стала вядома, што яе пераводзяць у ІЧУ на Акрэсціна. Па папярэдняй інфармацыі, яна затрыманая ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах). 

Інафармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні, вобшукі. Хроніка пераследу 3 кастрычніка Дапоўнена