Выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава затрымалі вечарам 30 верасня па месцы жыхарства ў Бараўлянах. Супрацоўнікі міліцыі пры гэтым правялі агляд кватэры, забралі тэлефон і іншую тэхніку.
Ягоная маці паведаміла праваабаронцам, што Вадзіма адвезлі ў РУУС Мінскага раёна на вул. Скарыны. Падазраюць нібыта ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Пра дату магчымага суда пакуль невядома.
Крыніца: Затрыманы выкладчык філасофіі БДУІР