Забастоўка на "Беларускаліі". Фота: Еўрарадыё У Салігорску адпусцілі ўсіх затрыманых сёння ля рудаўпраўлення, акрамя Анатоля Бокуна. Пра гэта паведаміў чытач @nashaniva

Пратаколы не складалі, але папярэдзілі тых, хто трапіў на відэа, што супраць іх можа ў любы момант распачацца адміністрацыйны працэс.

Сярод затрыманых сёння ў Салігорску таксама сябра Руху "За Свабоду" Павел Батуеў.

Крыніца: У Cалігорску затрыманыя Павел Батуеў і Анатоль Бокун