Таццяна Канеўская. Фота: svaboda.org Ранкам 22 верасня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзняволенай Тацяны Канеўскай Аляксандра, піша Свабода.

Яе арыштавалі перад выбарамі ў адміністрацыйнай справе, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Тацяна была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яна збірала подпісы ў падтрымку кандыдаткі, праводзіла агітацыйныя мерапрыемствы.

«Мы з сынам ехалі ўдваіх на працу. Каля прадпрыемства дарогу нам перагарадзіў чырвоны мікрааўтобус. Адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сашу. З імі быў супрацоўнік у цывільным. За што, не тлумачылі, толькі сказалі: «Падазраецца ў злачынстве», — расказаў Мікалай Канеўскі, бацька Аляксандра і муж Тацьцяны. Цяпер Аляксандар Канеўскі на ІЧУ.

У Таццяны Канеўскай чатыры сыны. Малодшаму — 13 гадоў.

Таццяна Канеўская — давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі.

Вечарам 6 жніўня ў доме Таццяны Канеўскай правялі вобшук, а зранку сілавікі прыйшлі ў дом Канеўскай з паўторным вобшукам. Жанчыну затрымалі.

Ёй прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках".

Заява аб прызнанні палітвязнем

Крыніца: У Гомелі затрымалі сына палітзняволенай Канеўскай