Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Партызанскага раёна Мінска 22 верасня разглядалася скарга каардынатаркі Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай  на прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Судовае пасяджэнне па скарзе праходзіла ў закрытым рэжыме.

Суддзя Міхаіл Хома адмовіў у задавальненні скаргі, мера стрымання пакінутая ранейшай - утрыманне пад вартай.

Суддзя Міхаіл Хома.
Суддзя Міхаіл Хома.

Увечары 17 верасня, калі Марыя Рабкова і яе муж Вадзім Жаромскі вярталіся дадому, да іх пад'ехала некалькі мікрааўтобусаў. Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) выйшлі з транспартных сродкаў і паклалі праваабаронцу і яе мужа тварам у асфальт. Мужу і жонцы паведамілі, што яны затрыманыя ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі за «навучаньне ці іншую падрыхтоўку асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаваньне такой дзейнасці».

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

17 верасня ў г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова. Разам з Марфай быў затрыманы таксама яе муж Вадзім Жаромскі, які пазней быў вызвалены.

Крыніца: Суд пакінуў пад вартай каардынатарку “Вясны” Марфу Рабкову