Гарадскога актывіста і аўтара розных культурніцкіх праектаў з Магілёва Сяргея Пехцерава раніцай 10 верасня выклікалі позвай у Ленінскі РУУС Магілёва.
Затым патэлефанавалі ягонай жонцы і паведамілі, што Сяргей затрыманы. Прычыну затрымання не патлумачылі.
Сувязі з актывістам няма і дагэтуль.
Крыніца: Пайшоў па позве і не выйшаў: у Магілёве затрыманы Сяргей Пехцераў