Максім Знак. Фота: TUT.BY Сябра Прэзідыума КС Беларусі юрыст Максім Знак ранкам 9 верасня паспеў напісаць прадзюсару "Эхо Москвы" паведамленне са словам "маскі”. Зараз з ім не могуць звязацца яго памочнікі.

Пазней на сайце “Рэха Масквы” з’явілася кароткая інфармацыя аб тым што тэлефон Знака адключаны:

 "Сябра Прэзідыума беларускага апазіцыйнага Каардынацыйнага савета Максім Знак раніцай у аўторак перастаў выходзіць на сувязь. Мабільны тэлефон Знака адключаны, званкі ў мэсэнджарах яму не праходзяць. Таксама Знак не выйшаў у анансаваны  эфір радыёстанцыі "Эхо Москвы".

Ягоны паплечнік, апазіцыянер Павел Латушка заявіў "Інтэрфаксу", што меў зносіны са Знакам напярэдадні ноччу.

"Апошні раз мы размаўлялі каля 12: 00 ночы. З тых часоў больш не звязваліся", - сказаў Латушка.

Крыніца: "Рэха Масквы" паведамляе пра магчымае затрыманне Максіма Знака