Павел Спірын. Фота "Наша Ніва" Праваабаронцам "Вясны" стала вядома,  што чацвёртага верасня ў Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын.

Затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу - "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці". 

Справа звязана з фільмам Спірына "Грань", які быў ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вядзе справу Цэнтральны апарат Следчага камітэту. Вядома, што ў доме ў Паўла Спірына прайшоў ператрус. 

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: У межах крымінальнай справы затрыманы блогер Павел Спірын