У пятніцу, 4 верасня, у судзе Кастрычніцкага раёна мусяць разглядацца справы затрыманых на студэнцкай акцыі пратэсту журналістаў. Сярод іх — Надзея Калініна, Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Сяргей Шчогалеў (Святаслаў Зоркі), Мікіта Дубалека (Недаверкаў), Марыя Элешэвіч (“Комсомольская правда в Беларуси), Андрэй Шаўлюга (БелаПАН). Нагадаем, журналістаў TUT.BY, «Комсомольская правда в Беларуси», БелаПАН былі затрыманыя 1 верасня супрацоўнікі АМАПу для праверкі дакументаў і акрэдытацыі. Але ў Кастрычніцкім РУУСе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Па пратаколах журналістаў абвінавачваюць у каардынацыі несанкцыянаваных акцыях пратэсту. Цэлыя суткі затрыманых журналістаў утрымлівалі ў РУУСе Кастрычніцкага раёна. 2 верасня суддзі суда Кастычніцкага раёна Аляксандр Рудэнка і Вольга Няборская разглядалі справы шасцёрых журналістаў, але ў выніку ўсе адміністрацыйныя справы былі адпраўлены на дапрацоўку “для ліквідацыі недахопаў” у РУУС. Некаторых журналістаў справы на дапрацоўку за дзень адпраўлялі двойчы. Але саміх журналістаў на волю так і не выпусцілі: увечары 2 верасня іх перавялі ў Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. 3 верасня іх справы ў суд так і не паступілі, журналісты ўсё яшчэ ўтрымліваліся на Акрэсціна. 4 верасня каля 17:00 сканчваецца максімальны дазволены тэрмін затрымання журналістаў – 72 гадзіны.

zhurnali.jpg
Журналістка "КП в Беларуси" Марыя Эляшэвіч. Фота: spring96.org

Справы журналістаў за ўдзел у студэнцкіх акцыях пратэсту адправілі на "дапрацоўкі". Але іх не вызвалілі

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 2 верасня пасля абеду разглядзелі адміністрацыйныя справы супраць журналістаў, якіх затрымалі падчас студэнцкіх акцый пратэстаў у Дзень ведаў.

Журналістаў вельмі падтрымліваюць калегі: трэці дзень зранку да вечара журналісты дзяжураць у судзе, увечары 3 верасня зладзілі акцыю салідарнасці, якой запатрабавалі выпусціць незаконна затрыманых калегаў.

Як паведаміў БАЖ, 3 верасня адвакатаў журналістаў TUT.BY Аляксея Суднікава і Надзеі Калінінай выклікалі пасля 21.00 на Акрэсціна знаёміцца з “дапрацаванымі" матэрыяламі справаў. Там яны сустрэліся са сваімі падабароннымі. Супрацоўнік МУС, які суправаджаў адвакатаў у ІЧУ, сказаў, што матэрыялы справы патрапяць у суд у 9 раніцы.

Раніцай 4 верасня пасля адкрыцця суда прыйшлі каля 20 журналістаў на працэсы калегаў. Каля 10 гадзін стала вядома, што справы журналістаў паступілі ў суд.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Крыніца: Справы затрыманых 1 верасня журналістаў паступілі ў суд. Анлайн Дапоўнена