Трэцяга верасня ў Мінску працягваюцца затрыманні за ўдзел у мірных акцыях.
У Мінску каля амбасады Расійскай федэрацыі затрымалі Валянціну Голубеву, якая выйшла на адзіночы пікет. Выкладчыца ангельскай мовы, якая раней выкладала в Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, выйшла да амбасады з плакатам з надпісам "Лепшая дапаога РФ - не падтрымліваць дыктатара".
Пасля пікета да яе падышлі міліцыянты і затрымалі. Зараз яе сын і адвакатка шукаюць інфармацыю аб тым, у які РУУС яе павезлі.
Будзе дапаўняцца.
Крыніца: У Мінску каля амбасады Расіі за адзіночны пікет затрымалі выкладчыцу