Пасля мітынгу 30 жніўня пра карыкатурыста Андрэя Янковіча даведалася ўся Гародня. Яго пераўвасабленне ў "несапраўднага прэзідэнта" стала сенсацыяй дня.
Як паведамляе hrodna.life, затрымліваць мастака каля 16 гадзін дня прыехалі адразу два бусы з АМАПам. Янковіча змясцілі да суда ў ІЧУ.
31 жніўня суд ацаніў перформанс у 7 сутак адміністрацыйнага арышту за парушэнне артыкула 23.34 КаАП.