33-гадовы Георгій Сайкоўскі 10 жніўня ішоў дамоў на Пушкінскую, але ягоны шлях праходзіў праз места разгону пратэстаў. Ужо ў сваім раёне, калі да хаты заставался амаль пяць хвілін ходу, ў ягоны бок прыляцела светашумавая граната. Яго зачапіла аскепкам. Хлопца ратавалі выпадковыя сведкі, спынілі машыну, каб адвезці ў лякарню. Цяпер жыццё Георгія падзяляецца на да- і пасля-, бо ад выбуху гранаты ён атрымаў моцнае раненне і ў выніку яму ампутавалі ступню.
Крыніца: Светашумавая граната пазбавіла ступні. Сведчаць пацярпелыя Відэа