Затрыманне студэнтаў на мірнай акцыі пратэсту. Фота TUT.BY 2 верасня ў судах Мінска прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых студэнтаў, якія адзначылі "Дзень ведаў" мірнымі акцыямі пратэсту. 

Судзіць будуць і журналістаў, затрыманых пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў па асвятленні мірных сходаў. 

Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні

Раніца 1 верасня ў Мінску азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў. У гэты дзень у многіх гарадах Беларусі адбываюцца мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд.

Суды над затрыманымі студэнтамі і журналістамі адбываюцца ў Мінску

Крыніца: Суды над затрыманымі студэнтамі і журналістамі адбываюцца ў Мінску