Затрыманні, у тым ліку і сябраў Каардынацыйнай рады, у Беларусі працягваюцца 31 жніўня.
Упраўленне дзяржбяспекі ранкам затрымала сустаршыню стачачнага камітэта "Беларуськалія" Анатоля Бокуна, ён дастаўлены ў Салігорскі РАУС.
Каля 15.20 у Мінску была затрымана сябра Каардынацыйнага савета Лілія Уласава. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю. Пра гэта ў сваім тэлеграме паведаміў іншы сябра Рады Павел Латушка. Таксама вядома, што ў яе доме адбыўся ператрус.
У Гомелі затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Васіля Палякова, піша "Радыё Свабода". Васіль Палякоўбыў у судзе Цэнтральнага раёну Гомеля, даведваўся пра лёс затрыманых 30 жніўня. Выйшаў з суду і быў затрыманы міліцыяй. Дзе ён цяпер — невядома.
Будзе дапаўняцца.
Крыніца: Затрыманні ў Беларусі 31 жніўня