30 жніўня - 21 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.
На 14 гадзін прызначаныя акцыі пратэсту ў Мінску і рэгіёнах. Сілавікі выставілі агароджы і спецтэхніку на плошчы Незалежнасці і каля стэлы "Мінск - горад-герой". Закрытыя станцыі метро ў цэнтры, а таксама назіраюцца праблемы з мабільнай сувяззю.
На плошчы Незалежнасці каля 14 гадзін пачаліся кропкавыя затрыманні. Пераважна затрымліваюць мужчын.
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома, што затрыманыя:
- Ахрэм Ягор
- Запрудскі Ігар
- Запрудскі Ігнат
- Кляшторны Андрэй
- Лыскавец Яраслаў
- Прыгодзіч Станісаў
- Супрановіч Сяргей
- Татур Уладзіслаў
- Шіла Іван
- Яроменка Антон
Пінск
Паведамляецца, што быў затрыманы Антонік Віктар. Ён быў дастаўлены ў ГАМ.